Беларуская Служба

Старшыня Еўракамісіі:  Разлічваем, што Кітай паўплывае на Расію, каб яна спыніла агрэсію супраць Украіны

06.05.2024 17:15
Урсула фон дэр Ляен паўтарыла, што распачатая Расіяй вайна ва Украіне павінна скончыцца як мага хутчэй.
                 , 6  2024 .
Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон правялі перамовы з Сі Цзіньпінам у Парыжы, 6 траўня 2024 г. Фота: https://twitter.com/EmmanuelMacron

Старшыня Еўракамісіі на сустрэчы са старшынём КНР заявіла, што расійская агрэсія супраць Украіны павінна быць спынена. Урсула фон дэр Ляен і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон правялі перамовы з Сі Цзіньпінам у Парыжы. У адкрытай для СМІ частцы перамоў Урсула фон дэр Ляен заявіла, што  Украіне патрэбны справядлівы і трывалы мір. Пасля перамоў  Урсула фон дэр Ляен паўтарыла, што распачатая Расіяй вайна ва Украіне павінна скончыцца як мага хутчэй.

-Мы разлічваем на тое, што Кітай паўплывае на Расію, каб яна спыніла яе агрэсію супраць Украіны. Прэзідэнт Сі адыграў важную ролю ў абмежаванні безадказных ядзерных пагроз Расіі, і я спадзяюся, што ён працягне гэта рабіць.

Старшыня Сі Цзіньпін заявіў, што ЕС лічыцца прыярытэтам у знешняй палітыцы Кітая, і ён разглядае адносіны з ім у стратэгічнай і доўгатэрміновай перспектыве. 

Тэма перамоў еўрапейскіх лідараў з кіраўніком КНР — у асноўным эканамічныя адносіны, асабліва ў кантэксце мытаў ЕС на кітайскія электрамабілі. Дыскусія датычыцца і вайны ва Украіне. Пасля Парыжу старшыня КНР накіроўваецца ў Бялград і Будапешт.

iar/ez